English

Logo ru Logo com 2016

БОЛЬШ ЗА 150 НАСТАЎНІКАЎ І ШКОЛЬНІКАЎ САБРАЛІСЯ Ў ЛАГЕРЫ НА ПІНШЧЫНЕ

Проект : ТРАНСГРАНИЧНЫЕ ВОДНЫЕ ИНСПЕКТОРЫ
Дата публикации : 27 Авг 2018

Рассказваем, як прайшлі трансгранічны летні лагер і Фестываль малых рэк у Пінскім раёне.

 

Больш за 150 школьнікаў і настаўнікаў з Пінскага (Беларусь) і Любешоўскага (Украіна) раёнаў сабраліся на трансгранічным летнім лагеры. Ён прайшоў з 16 па 22 жніўня 2018 гадоў ў вёсцы Калавуравічы. Яны вучыліся сачыць за станам малых рэк, сартаваць смецце, працаваць з другасных матэрыяламі і ня толькі. Лагер скончыўся Фестывалем малых рэк у вёсцы Пінкавічы 22 жніўня.

Праграма летніка была насычанай. Каля дзесяці экспертаў правялі 64 майстар-класы для хлопчыкаў і дзяўчынак і дзяўчынак. Напрыклад, цяпер яны ўмеюць рабіць хімічны аналіз вады, працаваць з смеццем, рабіць домікі для птушак, якія жывуць на берагах рэк. У канцы лагера кожная каманда распрацавала свой экагорад - месца, дзе вырашаны тыя ці іншыя экалагічныя праблемы.

Расказвае Саламія Мусірыўская, вучаніца Дзеравоцкага ліцэя (Украіна)

Я лічу, што важна сачыць за малымі рэкамі, таму што ад іх залежыць і наш стан. Я жыву ў вёсцы Дзеравок, дзе працякае рака Карастынка - прыток Прыпяці. На майстар-класах я навучылася шматлікім карысным навыкам, якія буду выкарыстоўваць падчас кампаніяў па маніторынгу і ачыстцы берагоў у нашым экалагічным пасце. Зараз я ўмею рабіць хімічны аналіз вады, сартаваць смецце і выкарыстоўваць другасныя матэрыялы.

Школьнікі і настаўнікі з лагера стануць удзельнікамі грамадскіх экалагічных пастоў у сваіх населеных пунктах. Усяго з'явяцца па 10 пастоў на Піншчыне і Любешоўскім  раёнах адпаведна. Удзельнікі будуць сачыць за станам малых рэк Прыпяці, якія працякаюць у іх населеных пунктах і ладзіць кампаніі па ачыстцы берагоў.

Распавядае Каця Прыгодзіч, вучаніца Бобрыкаўскай школы (Беларусь)

У лагер я прыехала з вёсцы Бобрык, дзе працякае аднайменны прыток Прыпяці. Мне вельмі спадабалася рабіць экогорад і распрацоўваць ідэі, як вырашаць у ім экалагічныя праблемы. А падчас майстар-класаў па хімічнаму аналізу вады я даведалася, што важна сачыць не толькі за станам рэк, але і калодзежаў. Вада з калодзежаў можа ўтрымліваць небяспечныя рэчывы, а мы ж яе п'ем.

Распавядае Людміла Саўчук, выкладчык Любешоўскага ліцэя (Украіна)

Прызнацца, мы хваляваліся, калі ехалі ў лагер. Усё ж такі тут сабралася шмат падлеткаў з дзвюх краін. У выніку, усё прайшло выдатна і мы пераканаліся, што для дружбы і супрацоўніцтва няма межаў. Як настаўнікі, адсюль мы вынеслі шмат цікавых методык, якія будзем выкарыстоўваць на ўроках. Я веру, што ўдзельнікі лагера будуць распаўсюджваць ідэі захавання навакольнага асяроддзя і малых рэк сярод сваіх аднагодкаў.

Лагер завяршыўся Фестывалем малых рэк у вёсцы Пінкавічы 22 жніўня. Акрамя ўдзельнікаў лагера, ён сабраў жыхароў Пінска і Пінскага раёна. Падчас эка-свята госці маглі стварыць арт-інсталяцыю разам з вулічным мастаком Bazinato, зрабіць эка-ўпрыгожванні, даслаць паштоўку па "зялёнай" пошце і паслухаць беларускія і ўкраінскія музычныя гурты. На фэсце выступілі RSP (BY), Recha (BY), Vibeclub (BY), Явар І Каліна (BY), Kolir (UA), One Light Inside (UA).

Сачыце за навінамі праекта ў сацыяльных сетках:

VK: https://vk.com/water_inspectors

FB: https://www.facebook.com/prypiatinspectors

Лагер і фестываль прайшлі ў рамках праекта "Трансгранічныя водныя інспектары". Ён сафінансуецца Еўрапейскім саюзам у межах Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін Усходняга партнёрства Беларусь - Украіна.

Змест дадзенай публікацыі з'яўляецца прадметам выключнай адказнасці Мясцовага фонду садзейнічання міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва "Інтэракцыя" і ніякім чынам не можа адлюстроўваць афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага саюза.