Русский

Logo en Logo com 2016

У ПІНСКУ АДБУДЗЕЦЦА НЕЗВЫЧАЙНАЯ ФУТБОЛЬНАЯ ТРЭНІРОЎКА

Project : CROSS-BORDER WATER INSPECTORS
Published at : 2018-12-01

Юныя “водныя інспектары” з Палесся і футбольны клуб «Луч» запрашаюць на сумесную трэніроўку ў Пінску!

 

У гэтым годзе на  Палессі з’явіліся трансгранічныя водныя інспектары . Гэта школьнікі з памежных раёнаў Беларусі і Украіны,  якія сочаць за станам малых рэк Прыпяці.  На працягу лістапада і снежня хлопцы і дзяўчаты разам прыбраюць берагі рэк і робяць гідрахімічны аналіз вады. За гэты час ужо 200 школьнікаў і школьніц з 14 вёсак Пінскага (Беларусь) і Любешоўскага (Украіна) раёнаў наведалі адзін аднаго і правялі кампаніі па маніторынгу і ачыстцы рэк.                              

А 8-га снежня з адукацыйным візітам футбольны клуб «Луч» наведае Пінск. Для водных інспектароў з беларускага Пагост-Загародскага і украінскіх Ветлаў футбалісты юніорскага складу правядуць трэніроўку. Пасля гульні дзяўчаты і хлопцы разам паедуць у Пагост-Загародскі, дзе разам з гульцамі юніорскай каманды «Луч» дапамогуць прыбраць бераг ракі Бобрык і навучацца рабіць гідрахімічны аналіз вады. Запрашаем далучыцца да нас!

Трэніроўка распачнецца а 12 гадзіне у Пінскай дзіцяча-юнашаскай спартовай школе  па адрасе вул. Пушкіна, 27. 

Мерапрыемства адбываецца ў межах праекта Трансгранічныя водныя інспектары.  Ён сафінансуецца Еўрапейскім саюзам у межах Праграмы супрацоўніцтва краін Усходняга партнёрства.

Над праектам працуюць Пінскі раённы выканаўчы камітэт і Фонд “Інтэракцыя” з беларускага боку ды Любешоўская грамадска-экалагічная арганізацыя Свет вакол нас ды Аддзел адукацыі, моладзі і спорта Любешоўскай раённай дзяржаўнай адміністрацыі.

Змест дадзенай публікацыі з’яўляецца прадметам выключнай адказнасці Мясцовага фонда развіцця міжнароднага дыялога і супрацоўніцтва “Інтэракцыя” і ніякім чынам ня можа адлюстроўваць афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага саюза.